У МУС Беларусі назвалі леташнія жаночыя маршы «масавымі беспарадкамі» і заявілі, што працягваюць выяўляць датычных да іх.
«Жанчына працуе мэнэджэрам у грамадзкім аб’яднаньні для асобаў, якія пацярпелі ад хатняга гвалту. У жніўні і верасьні летась яна кіравала так званымі жаночымі маршамі ў сталіцы. Пры гэтым сама выходзіла на праезную частку, перакрываючы дарожны трафік», — піша канал МУС.
Вольгу Гарбунову прызналі падазраванай у крымінальнай справе за «арганізацыю і падрыхтоўку дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх» (арт. 342 КК). Фігурантка правяраецца на дачыненьне да іншых «злачынстваў пратэставай накіраванасьці», у тым ліку з выкарыстаньнем службовага становішча.
Санкцыя артыкула прадугледжвае пакараньне да 3 гадоў калёніі.
Праваабаронцы «Вясны» раней паведамілі пра затрыманьне ў Менску былой кіраўніцы прытулку «Радзіслава» для ахвяраў хатняга гвалту Вольгі Гарбуновай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 7 фактаў пра шматгадовую кіраўніцу «Радзіславы» Вольгу Гарбунову, затрыманую ў Менску ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску жанчыны зноў выйшлі на прагулку пад парасонамі ў нацыянальных колерах. ФОТА