Анастасія і Сяргей Крупенічы на дваіх адбылі за кратамі 224 дні.
Цяпер іх эвакуавалі зь Беларусі, пара ў бясьпецы, паведаміў сузнавальнік фонду дапамогі рэпрэсаваным BySol Андрэй Стрыжак.
Наста Крупеніч-Кандрацьева і Сяргей Крупенін за кратамі былі больш як па 110 дзён. Насту разам з мужам Сяргеем затрымалі ў сярэдзіне ліпеня. Муж і жонка перасылалі адно аднаму паведамленьні з тэлеграм-каналаў, якія цяпер прызналі экстрэмісцкімі.
5 лістапада на 15 дзён паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП Насту Крупеніч-Кандрацьеву асудзіла судзьдзя Ленінскага раёну Анастасія Ачалава, паведамляла «Вясна назірае». Аднак затым сужэнцаў выпусьцілі з Акрэсьціна без тлумачэньня прычынаў раней за прысуджаны тэрмін.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 5 лістапада: затрыманьні ў Менску і Слоніме, сям'ю менчукоў дзявяты раз асудзілі на 15 сутак. Абнаўляецца ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму жаночая камэра ЦІП на Акрэсьціна абвясьціла галадоўку