Пэтыцыя зьявілася пасьля таго, як у раёне пункту пропуску «Брузгі» мігранты пачалі высякаць лес, каб разводзіць вогнішчы і грэцца каля іх. Высяканьне дрэваў адбываецца пры згодзе беларускіх сілавікоў, якія прысутнічаюць пры гэтым і ня робяць нічога, каб прадухіліць відавочнае парушэньне закону.
Мяркуецца, што ўчастак, дзе высякаюцца дрэвы, знаходзіцца пад юрысдыкцыяй Індурскага лясьніцтва Горадзенскага лясгасу. Але гэтыяя структуры маўчаць пра нанесеную прыродзе шкоду.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Стральба і новыя спробы прарыву ў Польшчу. Крызіс на мяжы: што адбываецца 10 лістападаАўтары пэтыцыі прыводзяць у тэксьце нарматыўныя акты, якія сваімі дзеяньнямі шматкроць парушылі мігранты. Яны просяць пакараць вінаватых і не дапускаць далейшага незаконнага высяканьня.
На гэты момант пэтыцыя сабрала ўжо 825 подпісаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Дасьць Бог, мы зможам адкрыць мяжу для сябе і іншых». Мігранты ў лесе каля мяжы з Польшчай. Відэа ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памежнік з 15-гадовым досьведам — пра дзеяньні былых калегаў: «Яны робяць службовыя злачынствы»