«Мы будзем караць усіх тых, хто ўдзельнічае ў мэтанакіраваным незаконным увозе мігрантаў», — гаворыцца ў заяве Мааса, распаўсюджанай у сераду, якую цытуе Інтэрфакс.
«Лукашэнка павінен зразумець, што ягоныя разьлікі не працуюць», — сказаў кіраўнік МЗС Нямеччыны, дадаўшы, што ЭЗ будзе працаваць над «працягненьнем і ўзмацненьнем жорсткасьці санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі».
Паводле яго, беларускае кіраўніцтва «раскручвае небясьпечную сьпіраль эскаляцыі, зь якой няма выхаду», аказвае ціск на краіны ЭЗ, у першую чаргу на Польшчу і Літву, пры гэтым «бессаромна эксплюатуючы» мігрантаў у якасьці закладнікаў.
Маас заявіў, што ЭЗ таксама гатовы дзейнічаць супраць іншых краін і авіякампаній, якія ўдзельнічаюць у транзыце мігрантаў.«Нікому не павінна быць дазволена беспакарана ўдзельнічаць у бесчалавечнай дзейнасьці Лукашэнкі», — падкрэсьліў Маас, дадаўшы, што «Эўрапейскі Зьвяз нельга шантажаваць».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэм’ер Польшчы: Напад на мяжу курыруе прэзыдэнт ПуцінПрэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда выступіў з прапановай забараніць палёты ў небе краінаў ЭЗ для авіякампаній, якія дастаўляюць мігрантаў у Беларусь, паведаміў, выступаючы ў аўторак у сэйме, польскі прэм’ер Матэвуш Маравецкі. «Мы будзем дабівацца ўвядзеньня такой забароны», — дадаў прэмʼер.
Кіраўнік ураду Польшчы Матэвуш Маравецкі заявіў аб намеры Варшавы паставіць перад кіраўніцтвам ЭЗ пытаньне аб узмацненьні санкцый у дачыненьні да Беларусі.
«Я ўнёс такую прапанову і паўтару яе старшыні Эўрапейскай рады Шарлю Мішэлю: ня варта чакаць сьнежня (на гэты тэрмін заплянавалі чарговае паседжаньне Эўрапейскай рады), а сустрэцца раней, хай і дыстанцыйна», — сказаў прэмʼер, выступаючы на надзвычайным паседжаньні Сэйму аб сытуацыі на польска-беларускай мяжы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Стральба і новыя спробы прарыву ў Польшчу. Крызіс на мяжы: што адбываецца 10 лістапада