Ужо сёньня: 115 гадоў «Нашай ніве», год таму — сілавікі блякуюць дапамогу ад BY_help

Падзеі 10 лістапада ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

У гэты дзень год таму

  • Сілавікі пачалі блякаваць рахункі беларусаў, якія атрымлівалі кампэнсацыі ад ініцыятывы BY_help
  • Лукашэнка запатрабаваў да канца году стварыць афіцыйныя прафсаюзы на ўсіх прыватных прадпрыемствах краіны
  • Мэдыкі Беларусі апублікавалі відэазварот «да супрацоўнікаў сілавых ведамстваў і чыноўнікаў усіх узроўняў»
  • Брытанія высылае двух беларускіх дыпляматаў пасьля высылкі Менскам брытанскіх

Гэты дзень у гісторыі

1906 — у Вільні пачалося выданьне «Нашай нівы», найстарэйшай газэты на беларускай мове. Выходзіла з 1906 па 1915 год і ў 1920 годзе. Адноўленая ў 1991 годзе.

1920 — аддзелы Станіслава Булак-Балаховіча занялі Мазыр.

Станіслаў Булак-Балаховіч

1980 — у Польшчы афіцыйна зарэгістраваная «Салідарнасьць» — першы незалежны прафсаюз у краінах сацыялістычнага блёку.

Лідэр "Салідарнасьці" Лех Валэнса, выступае перад страйкоўцамі, Гданьск, 1980

2020 — Армэнія і Азэрбайджан, пры пасрэдніцтве Расеі, падпісалі пагадненьне аб спыненьні ваенных дзеяньняў у Нагорным Карабаху.

У гэты дзень нарадзіліся

1483 — Марцін Лютэр, нямецкі рэфарматар царквы.

Марцін Лютэр спальвае папскую буллу, гравюра на дрэве, 1557

1749 — Мацей Радзівіл, драматург, кампазытар, аўтар лібрэта апэрэт.

1759 — Фрыдрых Шылер, нямецкі паэт, філёзаф, гісторык і драматург.

1801 — Уладзімір Даль, расейскі навуковец і пісьменьнік, лексыкограф.

1910 — Зьмітрок Астапенка, беларускі паэт і празаік.

1919 — Міхаіл Калашнікаў, расейскі канструктар зброі.

Аўтамат Калашнікава

1921 — Віктар Роўда, беларускі харавы дырыжор і пэдагог.

Віктар Роўда на сваім апошнім пятнаццатым фэстывалі “Магутны Божа”, чэрвень 2007 г.

У памяці

1891 — Арцюр Рэмбо, францускі паэт.

1938 — Мустафа Кемаль Ататурк, турэцкі дзяржаўны дзеяч.

Помнік у Стамбуле: Ататурк тлумачыць новы лацінкавы альфабэт

1938 — Уладзімір Тэраўскі, беларускі дырыгент, кампазытар, фальклярыст.

1942 — Сымон Баранавых, беларускі празаік.

1982 — Леанід Брэжнеў, генэральны сакратар ЦК КПСС (1964-1982).