Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна» на сваім сайце.
Працоўная група ААН па адвольных затрыманьнях разгледзела скаргу, пададзеную ў абарону Сяргея Ціханоўскага па факце яго затрыманьня на перадвыбарным пікеце 29 траўня 2020 году і папярэдняга зьняволеньня па крымінальнай справе, якія суправаджаліся парушэньнем шэрагу яго фундамэнтальных правоў.
Працоўная група прыйшла да наступных высноваў. Пазбаўленьне волі Сяргея Ціханоўскага зьяўляецца адвольным, беларускія ўлады павінны прыняць тэрміновыя меры для яго неадкладнага вызваленьня, выплаты кампэнсацыі за парушэньне яго правоў, і правесьці расьсьледаваньне абставінаў, якія суправаджалі яго адвольнае зьняволеньне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Хацелі, каб я агаварыў Ціханоўскага». Вялікая размова са Зьмітром Фурманавым