Як паведамляе партал Delfi, Сэйм Літвы ўхваліў адпаведную прапанову ўраду.
Гэты рэжым будзе дзейнічаць месяц толькі на мяжы зь Беларусьсю і на 5 км углыб тэрыторыі краіны, а таксама ў месцах расьсяленьня мігрантаў. Надзвычайнае становішча ўводзіцца ўпершыню пасьля аднаўленьня незалежнасьці Літвы.
Яно прадугледжвае абмежаваньні на перасоўваньне ў памежнай зоне, на грамадзкія сходы, таксама прадугледжваюцца абмежаваньні на карыстаньне сродкамі камунікацыі для мігрантаў у месцах іх расьсяленьня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мігранцкі крызіс на мяжы: што адбываецца 9 лістапада. ОНЛАЙН