Прэс-сакратарка Падляскага аддзелу Памежнай службы Польшчы Катажына Здановіч расказала журналістам пра апошнія навіны з польска-беларускага памежжа, побач з пераходам Бругзі — Кузьніца Беластоцкая.
- Пераход у Кузьніцы закрыты ад 7:00 раніцы (9:00 беларускага часу). Ён адновіць працу, калі сытуацыя на гэтым адрэзку мяжы стане спакойнай.
- Польскія памежнікі зьвярталіся да беларускага боку, каб тыя забралі мігрантаў ад мяжы, але ніякіх дзеяньняў ня было зроблена.
- У гэты момант на адрэзку мяжы, дзе ўчора сабраліся мігранты, знаходзіцца да 800 чалавек.
- Уначы не было было агрэсіўных здарэньняў, не было спробаў штурмаваць мяжу.
- Ад учора на мяжу прывозілі чарговых мігрантаў.
- У лесе, побач зь мяжой, могуць знаходзіцца 3-4 тысячы чалавек.
- На згаданым адрэзку польскую мяжу ахоўвае каля 2 тысяч сілавікоў.
- За панядзелак польскія памежнікі зафіксавалі 309 спробаў нелегальна трапіць у Польшчу.