МУС прапанавала банкам абмежаваць магчымасьці інтэрнэт-плацяжоў з выкарыстаньнем картак

Ілюстрацыйнае фота ©Shutterstock

МУС накіравала банкам ліст, у якім рэкамэндуе «па змаўчаньні» забараніць інтэрнэт-аплату карткамі і пераводы ў іншыя краіны. Падключаць гэтыя паслугі давядзецца асобна.

Сваю рэкамэндацыю МУС тлумачыць тым, што павялічылася колькасьць ашуканскіх апэрацый, піша InfoBank.by.

На падставе аналізу практыкі і прагназаваньня разьвіцьця кібэрзлачыннасьці МУС лічыць мэтазгодным рэкамэндаваць банкаўскай супольнасьці прыняць комплекс захадаў, якія ўключаюць:

  • забарону «па змаўчаньні» ажыцьцяўляць інтэрнэт-плату па банкаўскіх картках, якія выдаваюцца, з магчымасьцю падключэньня гэтага функцыяналу па жаданьні карыстальніка або яго актывацыі з дапамогай СДБА (сыстэмы дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўваньня) з пацьвярджэньнем сваіх дзеяньняў шляхам уводу ахоўнага коду 3D-secure;
  • пры актывацыі функцыі інтэрнэт-платы, у тым ліку праз СДБА, адначасовае прымяненьне па змаўчаньні тэхналёгій 3D-secure;
  • вызначэньне «па змаўчаньні» абмежаваньняў у суме колькасьці расходных апэрацыі ў частцы P2P-пераводаў (пераводы з карткі на картку);
  • падключэньне «па змаўчаньні» СМС-інфармаваньня аб расходных апэрацыях па эмітаваных банкаўскіх аплатных картках;
  • вызначэньне абмежаваньня на эмісію (выпуск) банкаўскіх аплатных картак, іх колькасьць, максымальную суму зьняцьця грашовых сродкаў у дачыненьні да асоб, якія ўдзельнічаюць у правядзеньні ашуканскіх апэрацый, прыведзеных у адпаведным сьпісе;
  • вызначэньне абмежаваньняў «па змаўчаньні» ў суме і колькасьці расходных апэрацый, зробленых на банкаўскія аплатныя карты, аплатныя і фінансавыя сэрвісы замежных краін, у прыватнасьці Ўкраіны і Расеі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Народныя санкцыі. Як беларусы спрабуюць пакінуць рэжым бяз грошай і наколькі гэта працуе