Беларусь і Расея падпісалі пратакол аб цэнах на газ на 2022 год: яны застануцца на сёлетнім узроўні

Ілюстрацыйнае фота

Міністры энэргетыкі Беларусі і Расіі падпісалі пратакол аб цэнах на газ на 2022 год, паведаміла Мінэнэрга Беларусі.

9 лістапада міністар энэргетыкі Беларусі Віктар Каранкевіч і міністар энэргетыкі Расеі Мікалай Шульгінаў сустрэліся ў Маскве і падпісалі пратакол аб унясеньні зьменаў у пагадненьне паміж урадамі дзьвюх краін аб парадку фармаваньня цэнаў (тарыфаў) пры пастаўцы прыроднага газу ў Беларусі і яго транспартаваньні.

Пратакол вызначае парадак фармаваньня цэнаў пры пастаўцы прыроднага газу ў Беларусь у 2022 годзе. У Міністэрстве энэргетыкі пацьвердзілі, што цана газу для Беларусі ў 2022 годзе захаваецца на ўзроўні бягучага году — $128,5 за 1 тысячу кубамэтраў.

«Канкрэтны ўзровень цаны на газ будзе зафіксаваны ў сумесным дакумэнце з ПАТ „Газпром“, зыходзячы з умоў 2021 году», — адзначаецца ў паведамленьні.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Масква ня хоча ламаць Лукашэнку праз калена, — палітоляг Аркадзь Мошэс