«Кібэрпартызаны» выклалі зьвесткі пра 1440 званкоў у міліцыю з паведамленьнямі аб пратэстоўцах. І паабяцалі працяг.
Людзі тэлефанавалі на 102 і паведамлялі аб дваровых акцыях, вывешаных бел-чырвона-белых сьцягах, надпісах з абразамі Лукашэнкі. Беларусы заяўлялі ў міліцыю ня толькі на выпадковых мінакоў, але і на суседзяў і нават сваякоў.
«Кібэрпартызаны» сьцьвярджаюць, што ім вядомыя імёны, адрасы і нумары тэлефонаў тых, хто званіў у міліцыю.
Упершыню зьвесткі пра людзей, якія скардзіліся на пратэстоўцаў, хакеры апублікавалі ў верасьні. Тады яны абнародавалі інфармацыю пра больш як 2800 чалавек.
«Кібэрпартызаны» раней заявілі, што атрымалі доступ да пашпартных зьвестак усіх грамадзянаў, да базы плацельшчыкаў ФСЗН, а таксама да ўнутранай базы міліцыі.
Улады гэтыя зьвесткі не зьняпраўджвалі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Беларускае грамадзтва прасякнутае нянавісьцю». Гісторык Фрыдман пра рэакцыю на сьпіс «пільных грамадзян» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мае суседзі — даносчыкі. І як цяпер з гэтым жыць? ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Беларусы не зрабілі працу над памылкамі». Як жыве дзяўчына, на якую даносілі 7 разоў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ніколі я так хутка ня бегала па перасечанай мясцовасьці!». Пагутарылі зь людзьмі, на якіх даносілі