Прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітры Пяскоў адзначыў, што ў Крамлі ня лічаць словы беларускага дэпутата вартымі глыбокага абмеркаваньня.
«Афіцыйную пазыцыю дзяржавы ў пытаньнях замежнай палітыкі ў Беларусі, як і ў Расеі, вызначае прэзыдэнт. Беларускі парлямэнт не вызначае замежнай палітыкі. Як і ў нас, гэта прэрагатыва прэзыдэнта», — сказаў ён у эфіры радыёстанцыі «Говорит Москва».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік камісіі міжнародных спраў Палаты прадстаўнікоў: Беларусь даўно прызнала Крым расейскім і дэ-факта, і дэ-юрэНапярэдадні старшыня Пастаяннай камісіі ў міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Андрэй Савіных у эфіры YouTube-каналу «Соловьёв Live» заявіў, што беларускі бок нібыта даўно прызнаў Крым расейскім.
«Крым і дэ-факта, і дэ-юрэ даўно быў прызнаны беларускім бокам расейскім. Адзінае, чаго не было, гэта нейкай палітычнай заявы, каб фармалізаваць, скажам так, для расейскай мэдыйнай прасторы. Сёньня гэта нядвухсэнсоўна было абвешчана. І для нас Крым і месяц таму быў неад’емнай часткай Расейскай Фэдэрацыі», — адзначыў Андрэй Савіных.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка падпісаў інтэграцыйны дэкрэт, Пуцін назіраў па відэасувязі з Севастопаля4 лістапада Аляксандар Лукашэнка падчас пасяджэньня вышэйшага дзяржаўнага савету «саюзнай дзяржавы» падпісаў дэкрэт «Аб асноўных напрамках рэалізацыі палажэньняў дамовы аб стварэньні саюзнай дзяржавы на 2021–2023 гады».
Адпачатку анансавалася, што дзеля гістарычнай падзеі ў Менску прыбудзе Ўладзімір Пуцін. Але замест гэтага ён выправіўся ў анэксаваны Крым — у Севастопалі адбываліся імпрэзы ў рамках Дня народнага адзінства.
Лукашэнка праз відэасувязь папрасіў расейскага калегу «перадаць крымчанам самыя цёплыя віншаваньні ад беларусаў і пажаданьні мужнасьці ў гэты няпросты час».
«Яны павінны разумець, што не адны. Усе мы побач і будзем трымацца адзін за аднаго і дапамагаць у гэтыя няпростыя часы», — запэўніў ён, пакпіўшы, што Пуцін неаднаразова абяцаў узяць яго ў Крым, але і гэтым разам паехаў туды адзін.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка даў дабро на авіярэйсы ў анэксаваны Расеяй КрымРаней Лукашэнка не выключаў, што абкладзенае санкцыямі кампанія «Белавія» можа пачаць рэгулярныя палёты на анэксаваны паўвостраў.