Экстрэмізмам відэазварот ксяндза палічыў суд пасьля заявы пракуратуры на малой радзіме Вячаслава Барка.
Відэаролік «Малітва за Беларусь зь Вячаславам Барком. 17.07.2021», разьмешчаны на YouTube-канале «Сапраўдная Беларусь!», прызнаны экстрэмісцкімі матэрыяламі. Такое рашэньне прынялі пасьля заявы пракуратуры Расонскага раёну.
У гэтым відэа ксёндз Вячаслаў Барок прамаўляе ўжо з Варшавы, куды вымушана выехаў зь Беларусі ад перасьледу ўладаў. У відэазвароце Барок гаворыць пра Бога і свабоду.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ксёндз Вячаслаў Барок: перамены ў Беларусі адбудуцца хутка, бо іх хочуць і прыхільнікі ўлады, і народВячаслаў Барок — каталіцкі сьвятар з Расонаў у Віцебскай вобласьці. У ліпені 2021 году ён пакінуў Беларусь. У сьнежні 2020 году ксяндзу прысудзілі 10 сутак за «прапаганду нацысцкай сымболікі» — у жніўні ксёндз разьмясьціў допіс у сацыяльнай сетцы з антыфашысцкім плякатам вядомага дызайнэра Ўладзімера Цэсьлера.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што адбылося з Праваслаўнай і Каталіцкай цэрквамі за год пратэстаў і рэпрэсій. Адказваюць сьвятары і вернікі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Публікацыі барысаўскага сайту Ex-press.by прызналі экстрэмісцкімі матэрыяламі