Паводле яго, штам «дэльта», які «вызначае гэтую хвалю», «цалкам адрозьніваецца ад уханьскага штаму» і стварае іншую эпідэміялягічную сытуацыю.
«Цяпер пацыенты цяжэйшыя, іх складаней весьці ў стацыянарных умовах. Але гэтую хвалю мы крыху праходзім і выкарыстоўваем фразу кіраўніка дзяржавы пра асьцярожны аптымізм», — цытуе міністра прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Паводле Дзьмітрыя Піневіча, на дэльта-штам часьцей хварэюць дзеці, маладыя і пажылыя людзі, а таксама цяжарныя. Менавіта таму Мінздароўя паставіла пытаньне аб вакцынацыі цяжарных і кормячых маці. Яна праходзіць цяпер «дастаткова інтэнсіўна» — першую дозу вакцыны атрымалі 1.418 цяжарных жанчын, дадаў Піневіч. У наступным годзе плянуюць распачаць вакцынацыю дзяцей.
«Думаю, гэта зь цягам часу будзе сэзонная вакцынацыя. Альбо гэта будуць дзьве вакцыны, альбо камбінаваная — ад грыпу і COVID-19», — сказаў Дзьмітры Піневіч.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пакеты з трупамі ляжалі на падлозе і сталах». Што адбываецца з пахаваньнямі памерлых ад COVID-19Паводле афіцыйных зьвестак Мінздароўя, за мінулыя суткі ў Беларусі афіцыйна зарэгістравалі 1 998 новых выпадкаў COVID-19, памерлі 17 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфэкцыяй.
Ад пачатку пандэміі ў Беларусі быў зарэгістраваны 608 031 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19, памерлі ўжо 4 696 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфэкцыяй, ачунялі 582 469 пацыентаў, у якіх раней быў пацьверджаны дыягназ COVID-19.
Паводле дадзеных Мінздароўя на 2 лістапада, першую дозу вакцыны супраць COVID-19 атрымалі 2 мільёны 911 тысяч жыхароў Беларусі, зь іх больш за 2 мільёны 243 тысяч прайшлі поўны курс вакцынацыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «59% апытаных не гатовыя вакцынавацца». Партрэт беларускага антываксэра ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «59% апытаных не гатовыя вакцынавацца». Партрэт беларускага антываксэра