Пра гэта са спасылкай на рашэньне сакратарыяту паведаміў старшыня Нацыянальнага саюзу журналістаў Украіны Сяргей Таміленка.
Ён адзначыў, что рашэньне аб прысуджэньні Нацыянальнай прэміі ў абарону свабоды слова імя Ігара Лубчанкі (шматгадовы старшыня журналісцкай арганізацыі Ўкраіны) беларускім калегам, якія зазналі рэпрэсіі на радзіме, ёсьць праявай салідарнасьці і падтрымкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўрапейская фэдэрацыя журналістаў заступілася за ліквідаваны Вярхоўным судом БАЖ«За апошні год незалежныя беларускія журналісты падвяргаліся жорсткаму ціску з боку ўладаў, сотні былі зьбітыя і рэпрэсаваныя, дзясяткі адпраўленыя ў турмы. Рэжым Лукашэнкі перасьледуе кіраўніцтва БАЖ і пазбавіў арганізацыю легальнага статусу. Нашы калегі зьяўляюцца прыкладам для ўсіх украінскіх журналістаў, як змагацца за свае правы, быць вернымі каштоўнасьцям свабоды слова і сваёй прафэсіі», — адзначыў Сяргей Таміленка.
Беларускія ўлады дзейнасьць БАЖ ацэньваюць зусім інакш. 4 лістапада Міністэрства інфармацыі заблякавала доступ беларускіх карыстальнікаў да сайту арганізацыі, а да таго ў жніўні Вярхоўны суд абнуліў рэгістрацыю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міжнародныя праваабаронцы заклікалі падтрымліваць беларускіх журналістаў у выгнаньніКіраўніцтва БАЖ лічыць ліквідацыю аб’яднаньня, як і блякаваньне інтэрнэт-старонкі, абсалютна неправавымі мерамі. 26 гадоў арганізацыя законна і адкрыта дапамагала чальцам абараняць свае правы і рэалізоўваць прафэсійныя інтарэсы, падвышаць узровень майстэрства і якасьць мэдыя.
З прычыны перасьледу Беларуская асацыяцыя журналістаў працягвае дзейнасьць у эміграцыі — ва Ўкраіне, Літве, Польшчы. Сотні супрацоўнікаў незалежных СМІ і іх сем’і пакінулі краіну.