Сталічны гарвыканкам абмежаваў цэны на рытуальныя паслугі.
Максымальныя тарыфы на хаўтуры цяпер такія:
- простая труна — 32 рублі 77 капеек,
- труна, абабітая тканінай — 51 рубель 22 капейкі,
- драўляны крыж — 21 рубель 68 капеек,
- перавозка цела — 1 рубель 32 капейкі за кілямэтар і 33 рублі 66 капеек за гадзіну,
- пахаваньне ў выкапанай далакопам магіле — 240 рублёў 63 капейкі ўзімку і 66 рублёў 30 капеек улетку,
- выкапаць магілу экскаватарам — 75 рублёў 64 капейкі ўзімку і 58 рублёў 34 капейкі ўлетку.
Таксама ўлады вызначылі гранічныя тарыфы на
- пахаваньне ці зьмяшчэньне ў калюмбарый урны з прахам,
- ручное і мэханізаванае апусканьне труны ў магілу,
- выраб тумбаў і слупкоў,
- дастаўку рытуальных вырабаў.
Пастанову прынялі яшчэ 14 кастрычніка, але набыла моц яна пасьля апублікаваньня 4 лістапада.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Урад зноў забараніў вывозіць грэцкія крупы з краіны ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пакеты з трупамі ляжалі на падлозе і сталах». Што адбываецца з пахаваньнямі памерлых ад COVID-19