Пра гэта паведамляе выданьне UzDaily.uz.
«Прэзыдэнт Узбэкістану Шаўкат Мірзіёеў праінфармаваны аб аднабаковых, непрадуманых да канца дзеяньнях „Узкомназорату“, прынятых па ўказаньні ўраду», — адзначыў Асадаў.
«Думаю, у хуткім часе доступ да ўсіх сацыяльных сетак будзе адноўлены», — дадаў ён.
Пазьней ён жа напісаў, што кіраўнік «Узкомназорату» Галібшэр Зіяеў вызвалены ад пасады «за памылковыя і няўзгодненыя дзеяньні». Асадаў таксама дадаў, што па факце будуць праведзены сьледчыя дзеяньні, а да вінаватых будуць прынятыя меры.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўзбэкістане праходзяць прэзыдэнцкія выбарыСёньня Дзяржаўная інспэкцыя па кантролі ў сфэры інфарматызацыі і тэлекамунікацыяў («Узкомназорат») абмежавала доступ да мэсэнджара Telegram і сацыяльных сетак YouTube, Instagram, Facebook і «Аднаклясьнікі». У ліпені сёлета «Узкомназорат» прыняў падобныя меры адносна TikTok, Twitter, Skype і «ЎКантакце».
Ва Ўзбэкістане 16 красавіка сёлета ў Закон аб пэрсанальных дадзеных быў дададзены новы артыкул 27-1. Згодна зь ім пэрсанальныя дадзеныя грамадзянаў краіны павінны захоўвацца на сэрвэрах, разьмешчаных на тэрыторыі Ўзбэкістану.