Канцэрт беларускага Warsaw Freedom Orchestra. ОНЛАЙН

Warsaw Freedom Orchestra

5 лістапада ў Варшаве пройдзе канцэрт беларускага аркестру Warsaw Freedom Orchestra (Варшаўскі Вольны аркестар).

У праграме канцэрту, які пачнецца а 19-й гадзіне польскага (21:00 беларускага) часу, гістарычныя беларускія гімны і маршы, творы кампазытараў XIX–XX стагодзьдзяў, музыка з «Полацкага сшытку», палянэзы Агінскага, творы сучасных кампазытараў, а таксама вядомыя беларускія песьні ў апрацоўках для аркестру і салістаў.

У канцэрце бяруць удзел опэрныя салісты: Дзяніс Пацюк, Ганна Мацкевіч, Дар’я Новік, Зьміцер Даўгадзілін.

Спэцыяльныя госьці: гурт Lity Taler і гітарыст Павал Трыпуць, які граў у праектах Volski, Krambambula, OpTeamist Project.

Акрамя онлайн-паказу, на варшаўскі канцэрт можна трапіць і асабіста па адрасе Dom Społeczny, вуліца Obozowa, 85.

Warsaw Freedom orchestra — першы беларускі аркестар у польскай музычнай прасторы, які складаецца з прафэсійных музыкаў, якія эмігравалі ў Польшчу ў розныя гады, у творчых пошуках альбо з палітычных прычынаў. Рэпэртуар аркестру складаецца з твораў беларускіх кампазытараў ад барока да музыкі XXI ст.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Доўгушаў аб’явіў набор у арт-рэзыдэнцыю для беларускіх творцаў у Польшчы
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Беларусы выходзяць з унутранай моўнай эміграцыі», — загадчык катэдры беларусістыкі Варшаўскага ўнівэрсытэту