Пра гэта паведаміла суполка «Хайсы — віцебскія Курапаты».
Напярэдадні Дзядоў актывісты прыехалі ўпарадкаваць урочышча і пабачылі, што з 32 крыжоў 9 паламаныя.
Раней улетку невядомыя зламалі яшчэ два крыжы, зрэзалі зваркай адзін з паказальнікаў на месца масавых расстрэлаў і сарвалі шыльду ў другога.
Упершыню чалавечыя парэшткі знайшлі ў лесе пад Хайсамі ў 2014 годзе. Вайскоўцы эксгумавалі косткі і праз год пахавалі на вайсковым мэмарыяле — у братняй магіле каля станцыі Лужасна.
Прапанову пахаваць парэшткі там, дзе іх знайшлі, і абвясьціць лес каля Хайсаў мэмарыяльнай тэрыторыяй улады не падтрымалі. Актывісты і сваякі рэпрэсаваных уласнымі сіламі ствараюць там мэмарыял — з сымбалічнымі магіламі, паказальнікамі, інфармацыйнымі шыльдамі і крыжамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 15 фактаў пра «віцебскія Курапаты»