Кампаніі, якія працуюць у краіне, абавязаныя цэнзураваць кантэнт, які кітайскія ўлады лічаць палітычна далікатным або недарэчным.
Прадстаўнікі Yahoo адзначылі, што паважаюць правы карыстальнікаў і выступаюць за свабодны інтэрнэт. З 1 лістапада сэрвісы кампаніі сталі недаступныя на мацерыковай частцы Кітая.
Сыход Yahoo з рынку супаў з пачаткам дзеяньня закону аб абароне асабістых дадзеных. Ён абмяжоўвае аб’ём інфармацыі, якія кампаніі могуць зьбіраць, і вызначае правілы яе захоўваньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейская ці кітайская? Мікрабіёляг пра даступныя ў Беларусі вакцыныКітайскія законы таксама прадугледжваюць, што кампаніі, якія працуюць у краіне, павінныя перадаваць зьвесткі на запыт уладаў. Гэта абцяжарвае працу заходніх фірмаў. У 2007 годзе заканадаўцы ЗША раскрытыкавалі Yahoo пасьля таго, як кампанія перадала інфармацыю аб двух кітайскіх дысідэнтах Пэкіну, пасьля чаго іх арыштавалі.
У 2015 годзе Yahoo закрыла свой офіс у Пэкіне. Цяперашні сыход кампаніі з краіны сымбалічны, паколькі частка сэрвісаў, у тым ліку галоўны сайт, ужо заблякаваныя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Адмоўнае сальда ў гандлі Беларусі з Расеяй і Кітаем набліжаецца да 6,5 млрд даляраўУ кастрычніку 2021 гады ў Кітаі перастала працаваць плятформа Microsoft LinkedIn. Раней сэрвіс трапіў у сьпіс са 105 кампаніяў, якія кітайскія ўлады абвінавацілі ў празьмерным зборы пэрсанальных дадзеных. LinkedIn заявіла, што ўзамен запусьціць новы сэрвіс з вакансіямі без сацыяльнага складніка.
З 2009 году ў Кітаі заблякаваныя Twitter і Facebook. У 2010 з краіны сышоў Google. Zoom і TikTok (створаны кітайскай кампаніяй) у краіне таксама недаступныя. Але існуюць альтэрнатыўныя — кітайскія — вэрсіі гэтых сацыяльных сетак. Карыстацца заблякаванымі сайтамі жыхары Кітаю могуць толькі з дапамогай VPN.