У Беларусі за дзень пакінулі пасады два намесьнікі міністраў

Будынак МЗС Беларусі

Абодвух звольнілі «пры згодзе бакоў».

Савет Міністраў вызваліў ад пасадаў двух першых намесьнікаў міністра:

  • Аляксандра Гурʼянава зь Міністэрства замежных спраў,
  • Сяргея Задзірана зь Міністэрства юстыцыі.

Адпаведную пастанову 2 лістапада апублікаваў Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал. Прынятая яна была 29 кастрычніка.

18 кастрычніка Аляксандар Лукашэнка звольніў міністра юстыцыі Алега Сьліжэўскага, які займаў пасаду 10 гадоў.

Яго замяніў былы намесьнік міністра ўнутраных спраў, генэрал-маёр міліцыі Сяргей Хаменка.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьліжэўскі, Чамаданава, Наскевіч. Каму з топ-чыноўнікаў адданасьць Лукашэнку не дапамагла захаваць пасаду
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Не выключаю, што генэрал узначаліць Міністэрства аховы здароўя», — экспэрт