Супрацоўнікі крымінальнага вышуку ў Пецярбургу раніцай 1 лістапада выцягнулі з ложка беларуску Яну, якая працуе афіцыянткай, паведаміла мясцовае выданьне «Фонтанка».
Аказалася, што беларускія сілавікі абвясьцілі яе ў вышук за
- ўдзел у экстрэмісцкай арганізацыі,
- распальваньне варожасьці,
- заклікі да дзеяньняў, скіраваных на шкоду нацыянальнай бясьпецы.
Сама Яна не падазравала, што яе шукаюць. Апошні раз прыяжджала ў Беларусь каля году таму. Ейны малады чалавек заявіў, што нічога супрацьзаконнага яна не рабіла.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як з Расеі выдаюць беларусаў, нягледзячы на пагрозу катаваньняў і забароны Эўрапейскага суду