1 лістапада самалёт Airbus A310 вайскова-паветраных сіл Нямеччыны прызямліўся ў Бухарэсьце, каб прыняць на борт шасьцярых цяжкахворых пацыентаў з COVID-19.
У той жа дзень чакаецца яшчэ адзін самалёт, а на сераду заплянаваны яшчэ адзін рэйс бундэсвэру. Чакаецца, што агулам 18 хворых на COVID-19 з Румыніі даставяць у нямецкія клінікі для далейшага лячэньня. Усе пацыенты маюць патрэбу ў інтэнсіўнай мэдычнай дапамозе.
Паводле Эўрапейскага цэнтру прафіляктыкі і кантролю захворваньняў (ECDC), доля цалкам вакцынаваных жыхароў Румыніі складае амаль адну траціну. За апошнія два тыдні паказчык новых выпадкаў заражэньня на 100 тысяч насельніцтва ў Румыніі перавышае 1000, ён адзін з самых высокіх у Эўразьвязе.
Эўракамісія накіравала ў Румынію дадатковы мэдычны пэрсанал і абсталяваньне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінздароўя кажа пра зьніжэньне тэмпаў шпіталізацыі хворых на каранавірус