Затрымалі работніка «Белтэлекама». Падазраюць у зьліве інфармацыі пра сілавікоў
28 кастрычніка ў Магілёве на працоўным месцы затрымалі Дзьмітрыя Каханоўскага. Яго падазраюць у перадачы дадзеных 46 сілавікоў у «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы.
Падчас затрыманьня яму сказалі, што справу завялі за распальваньне варажнечы зь цяжкімі наступствамі (ч. 3, арт. 130 Крымінальнага кодэксу).
Яму пагражае ад 5 да 12 гадоў зьняволеньня, паведаміў Mayday.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я сказала, што з лукашыстамі жыць ня буду». Журналістка Кацярына Ерусалімская аб працы ў Nexta, Раману Пратасевічу і «Маланка Мэдыя»Жанчыну арыштавалі на 13 сутак за стужкі на дрэвах
51-гадовую Тацяну Аляшкевіч абвінавацілі ў пікетаваньні «шляхам разьмяшчэньня бел-чырвона-белых стужках на дрэвах» на вуліцы Герасіменкі ў Менску.
Яе затрымалі 27 кастрычніка разам зь сяброўкай. У іх быў з сабой заплечнік зь белымі і чырвонымі стужкамі.
29 кастрычніка судзьдзя Алена Някрасава пакарала Тацяну Аляшкевіч арыштам на 13 дзён, паведаміла «Вясна назірае».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 29 кастрычніка: па 2 гады калёніі за леташнія пратэсты, 15 сутак за стужку на люстэрку аўтоУ жыхаркі Докшыц правялі ператрус за «лайк» пад допісам пра Андрэя Зельцара
У Докшыцах 29 кастрычніка міліцыя правяла ператрус у Алены Падбярэскай.
Супраць жанчыны распачалі крымінальную справу нібыта за лайк у «Одноклассниках» па «справе Зэльцара». Пасьля допыту яе адпусьцілі. Статус жанчыны пакуль не вядомы.
Раней Алену Падбярэскую пакаралі арыштам за ўдзел у пікеце памяці Рамана Бандарэнкі, паведаміла «Вясна».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жонку застрэленага сілавікамі праграміста Андрэя Зельцара перавялі на абсьледаваньне ў Навінкі