Пра гэта паведаміла ў сваім тэлеграм-канале Беларуская Рада культуры.
З заклікам прыпыніць акрэдытацыю «Лістапада» ў сувязі з заменай яго дырэкцыі і палітыкі правядзеньня кінафоруму ў Міжнародную фэдэрацыю асацыяцыяў кінапрадусараў (FIAPF) зьвярталася Беларуская Рада культуры і Народнае антыкрызіснае кіраўніцтва (НАК). Адкрыты ліст ад кінасупольнасьці падпісала больш як паўсотні дзеячаў кіно зь Беларусі і замежжа.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міжнародную фэдэрацыю асацыяцый кінапрадусараў просяць прыпыніць акрэдытацыю фэстывалю «Лістапад»«Зьмены, прынятыя новай дырэкцыяй „Лістапада“, могуць мець наступствы ў экасыстэмах іншых фэстываляў, акрэдытаваных FIAPF. Мы прыйшлі да высновы, што гэта парушае некаторыя важныя прынцыпы FIAPF, і прынялі рашэньне прыпыніць акрэдытацыю „Лістапада“ ў 2021 годзе», — адзначыў прэзыдэнт FIAPF Люіс Альбэрта Скалеля.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады ліквідуюць арганізацыю, якая праводзіла фэстывалі «Лістапад» і «ТэАрт»Паводле кінакрытыка Тараса Тарналіцкага, прыпыненьне акрэдытацыі маргіналізуе кінафэстываль у вачах міжнароднай кінасупольнасьці. Паводле Тарналіцкага, гэта азначае, што новай дырэкцыі будзе патрэбна ўкладаць больш высілкаў і фінансаў, каб надалей арганізоўваць падзею.