Пра гэта паведамілі журналісты выданьня.
Раней Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі ўнесла Telegram-супольнасьці Nexta, Nexta-Live і Luxta ў сьпіс экстрэмісцкіх фармаваньняў.
Пра гэта гаварылася ў паведамленьні МУС, апублікаваным у пятніцу ў тэлеграм-канале ведамства.
«Міністэрствам унутраных спраў прынята рашэньне аб прызнаньні групы грамадзян, якія ажыцьцяўляюць экстрэмісцкую дзейнасьць з дапамогай Telegram-каналаў Nexta, Nexta-Live і Luxta, экстрэмісцкім фармаваньнем і забароне яго дзейнасьці», — піша МУС.
Раней гэтыя каналы ўжо былі прызнаныя экстрэмісцкімі. Цяпер яны сталі «экстрэмісцкімі фармаваньнямі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За гіпэрспасылкі на «экстрэмісцкія» матэрыялы. У Беларусі заблякавалі сайты выданьняў «Настоящее время», «Новы час» і Deutsche Welle