Выказваньні Ўладзімера Мацкевіча цяпер на экспэртызе дзеля «выяўленьня прыкметаў, накіраваных на распальваньне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасьці», паведамляе тэлеграм-канал «Думаць Беларусь».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Арышт філёзафа Мацкевіча працягнулі на месяц, яго паплечнікі вядуць у Фэйсбуку прысьвечаную яму старонкуФілёзафа і мэтадоляга, грамадзкага дзеяча Ўладзімера Мацкевіча затрымалі 4 жніўня. У той жа дзень супрацоўнікі Камітэту дзяржбясьпекі правялі ў яго ператрусы паводле падазрэньня ў арганізацыі або ўдзеле ў дзеяньнях, якія парушылі грамадзкі парадак (артыкул 342 КК).
Цяпер выглядае, што кола абвінавачаньняў зьбіраюцца пашырыць за кошт пошуку «абразьлівых выказваньняў», альбо ўвогуле перакваліфікаваць справу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Уладзімер Мацкевіч даў інтэрвію зь СІЗА: «Чыноўнікі і сілавікі разумеюць толькі сілу, але пакуль мы слабыя»Праваабарончая супольнасьць прызнала Ўладзімера Мацкевіча палітычным зьняволеным.