Сярод больш чым 600 расстраляных актывістаў антынацысцкага руху была і вядомая ўкраінская паэтка Алена Цяліга.
Удзельнікі акцыі ўсклалі кветкі і запалілі зьнічкі.
Прадстаўнікі Руху салідарнасьці «Разам» лічаць, што ў Беларусі 29 кастрычніка павінна стаць афіцыйнай датай ушанаваньня ахвяраў камуністычных рэпрэсій.
«29 кастрычніка 1937 году расстралялі больш за 100 прадстаўнікоў нацыянальнай эліты, якія несьлі нацыянальны код, памяць і мару аб незалежнай Беларусі. Рэпрэсіі працягваюцца і цяпер, калі атакуюць і зьнішчаюць беларусаў», — заявіла сустаршыня арганізацыі Алена Талстая.
31 кастрычніка беларускія і ўкраінскія актывісты наведаюць яшчэ адзін мэмарыял ахвярам сталінізму — у Быкаўні, куды звозілі целы расстраляных грамадзян. Ляжыць там і брат беларускага пісьменьніка Янкі Брыля Ўладзімер.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мэмарыялы ахвярам сталінізму ў Быкаўні і Курапатах: 6 падабенстваў і адрозьненьняўСёньня ўвечары ў Кіеве адбудзецца імпрэза, прысьвечаная расстраляным у 1937 годзе беларускім паэтам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 75 гадоў з дня трагедыі: «Савецкая ўлада рабіла ўсё магчымае, каб сьцерці памяць пра Бабін Яр»