Дыпляматы ўшанавалі памяць ахвяраў рэпрэсій у Курапатах, ім перашкаджалі супрацоўнікі дзяржаўных СМІ. ВІДЭА

Курапаты

«А вам падабаецца помнік Сьцяпану Бандэру? — пытаў у дыпляматаў Рыгор Азаронак з СТВ. — Каму вы ўскладаеце кветкі? Назавіце хоць адно імя».

Падчас ускладаньня дыпляматамі заходніх краін кветак ахвярам сталінскіх рэпрэсій у Курапатах агрэсіўна сябе паводзілі супрацоўнікі СТВ, АНТ і БТ. Пра інцыдэнт паведаміла «Эўрарадыё».

«А вам падабаецца помнік Сьцяпану Бандэру? — пытаў у дыпляматаў Рыгор Азаронак з СТВ. — Каму вы ўскладаеце кветкі? Назавіце хоць адно імя».

Пытаньні Азаронка і іншыя воклічы супрацоўнікаў дзяржаўнай тэлевізіі дыпляматы праігнаравалі.

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году карнікі НКВД расстралялі 108 беларускіх дзяржаўных, культурных дзеячоў і навукоўцаў. Сярод іх 22 літаратары: паэты, празаікі, перакладчыкі, крытыкі. Пахаваныя яны, праўдападобна, ва ўрочышчы Курапаты пад Менскам.

Найстарэйшаму, публіцысту Янку Нёманскаму, споўнілася на той момант 47 гадоў. Сярод самых маладых — паэт і перакладчык Юлі Таўбін (26 гадоў), літаратурны крытык Пётра Хатулёў (25 гадоў), школьны настаўнік Іван Жылуцкі (25 гадоў).

Тая расправа стала кульмінацыяй вынішчэньня беларускай інтэлігенцыі, тады забілі больш за 500 выдатных дзеячоў нацыянальнай культуры. Сотні чалавек выслалі за межы Беларусі, іншых расстралялі ці адправілі ў ГУЛАГ.

Сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі

У Беларусі масавыя рэпрэсіі пачаліся яшчэ з прыходам да ўлады бальшавікоў — у 1917 годзе. А скончыліся, калі памёр Сталін — у 1953-м. Дасьледчыкі мяркуюць, што пад іх падпалі як мінімум 600 тысяч чалавек. Паводле іншых ацэнак гэтая лічба дасягае 1,4 мільёна. Але дакладныя лічбы не вядомыя — КДБ дагэтуль не раскрыла архівы. Беларусы лічацца трэцімі паводле колькасьці ахвяраў рэпрэсіяў у сталінскія часы.

Your browser doesn’t support HTML5

Сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі — асноўнае, што трэба ведаць

Чаму беларускі рэжым не прызнае сталінскія рэпрэсіі

Асноўнае пра Курапаты

Расстраляныя літаратары. Гісторыя 12 творцаў, забітых 80 год таму

Як унукі і праўнукі шукаюць зьвесткі пра рэпрэсаваных сваякоў

«Баюся ўлады, якая пачне забіваць». Стогадовая беларуска, асуджаная ў СССР за шпіянаж, распавядае пра рэпрэсіі

Картатэка Сталіна