Яго спынілі для праверкі пашпарта, у выніку высьветлілася, што той знаходзіцца ў вышуку на патрабаваньне беларускіх уладаў. Цяпер Міхаіл Зубкоў у аддзяленьні паліцыі, паведамілі БелаПАН ягоныя сваякі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронцы паведамілі пра хвалю затрыманьняў за падпіску на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналыУ верасьні мінулага году Міхаіл Зубкоў удзельнічаў у гомельскім маршы пратэсту, яго затрымалі бацы АМАП. Актывіст правёў 15 сутак у ІЧУ, больш да яго прэтэнзій з боку міліцыі не было.
Пасьля гэтага мужчына паехаў на працу ў Маскву.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Гомельскі міліцэйскі начальнік «знаходзіцца пад сьледзтвам за перавышэньне абавязкаў», — крыніцы«А сёлета ў жніўні прыйшла міліцыя — былі ператрусы, шукалі яго. Жонку выклікалі ў Сьледчы камітэт, паказалі фатаздымкі з маршу і патлумачылі, што Міхаіл падышоў да супрацоўніка АМАП „бліжэй, чым трэба“. Нібыта гатовы быў кінуцца на сілавіка», — расказалі агенцтву сваякі.
Паводле пярэдніх зьвестак, на Міхаіла Зубкова пачалі крымінальную справу за гвалт над супрацоўнікам міліцыі.