Зь Беларусі забаранілі вывозіць кісларод

Ілюстрацыйнае фота

Савет Міністраў на паўгода забараніў вывозіць за мяжу кісларод, у тым ліку ў дзяржавы Эўразійскага эканамічнага саюзу. 

Выключэньне можа быць толькі для гуманітарнай дапамогі па асобным рашэньні ўраду.

Пастанова набыла моц з 28 кастрычніка.

24 кастрычніка стала вядома, што пастаўляць кісларод у шпіталі пачалі вайскоўцы.

16 кастрычніка буйное менскае прадпрыемства «Крыён» перайшло на вытворчасьць выключна мэдыцынскага кіслароду.

Дадатковыя магутнасьці для вытворчасьці кіслароду разгарнулі на сьветлагорскім «Хімвалакне», «Гродна-Азоце» і «Нафтане».

Адзін 40-літровы балён зьмяшчае крыху больш за 6 кубамэтраў кіслароду. Для інгалятара з маскай такога балёна хопіць на некалькі дзён, для апарату штучнай вэнтыляцыі лёгкіх — на адны суткі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску з транспарту за ноч зьніклі абвесткі пра масачны рэжым. ФОТА
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ​​​​​​​Чаму Лукашэнка стаў ковід-дысыдэнтам