Onet.pl паведамляе пра выбух на беларуска-польскай мяжы

Памежны пераход у Кузьніцы на тэрыторыі Польшчы, архіўнае фота

Выбух адбыўся ў будынку на польска-беларускім памежным пераходзе.

Паводле папярэдняй інфармацыі, выбух адбыўся ў каналізацыйнай трубе ў будынку на памежным пераходзе ў Кузьніцы. Загарэўся аўтамабіль. У выніку здарэньня адзін чалавек пацярпеў.

Прэс-сакратар Дзяржаўнай пажарнай службы Сакольскага павету пацьвердзіў журналістам факт пажару, аднак не назваў прычыны здарэньня. Прэс-сакратарка Падляскай памежнай службы ў Беластоку маёр Катажына Здановіч паведаміла Onet.pl толькі тое, што выбух адбыўся ў будынку мытнай службы.