У размове з журналістамі міністар аховы здароўя Беларусі сказаў, што аналіз сытуацыі выклікае «асьцярожны аптымізм».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каранавірус па-беларуску. Што не пакажуць па дзяржаўнай тэлевізіі. ВІДЭАПіневіч мяркуе, што да канца году прышчэпкі зробяць сама меней 5 мільёнаў беларусаў. На гэты момант прынамсі адзін кампанэнт вакцыны атрымалі прыкладна 2 мільёны 900 тысяч жыхароў краіны.
«У абароце цяпер знаходзіцца 1 мільён дозаў першых кампанэнтаў розных вакцынаў, таксама плянуем атрымаць яшчэ пастаўку. Мяркую, да заканчэньня гэтага году будзем мець лічбу ў 5 мільёнаў вакцынаваных. Гэта дазволіць нам спыніць эпідэміялягічны працэс», — цытуе міністра тэлеграм-канал ведамства.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму Лукашэнка стаў ковід-дысыдэнтамКіраўнік ведамства сказаў, што ў наяўнасьці дастаткова кітайскай вакцыны, якой прышчапляюць перадусім цяжарных і кормячых маці. Чыноўнік нагадаў, што разумнае дыстанцыяваньне і нашэньне масак — эфэктыўны элемэнт абароны.