Тады Паўла Вінаградава асудзілі спачатку на 15, потым яшчэ на 30 дзён арышту за эмацыйны допіс у фэйсбуку, у якім ён крытыкаваў ідэю выхаду на пратэст 9 траўня (але суд угледзеў у ім заклік да несанкцыянаванай акцыі). За той жа допіс на яго завялі крымінальную справу аб паклёпе на Лукашэнку.
Праз 45 содняў Павал Вінаградаў выйшаў на волю. А цяпер міліцыя вырашыла вярнуць яму канфіскаваны самагон. Аднак сам забіраць яго Павал адмовіўся, баючыся штрафу.
«Фішка ў тым, што самагон можна толькі захоўваць, а перавозіць нельга. І чыста тэарэтычна, калі забраць наш сурагат з РАУС, то пакуль будзем везьці яго дахаты, мы будзем парушаць закон, за што можна атрымаць штраф», — патлумачыў Павал Вінаградаў у сваіх сацыяльных сетках.
У выніку 28 кастрычніка міліцыя сама прывезла яму 13,5 літра самагону на патрульнай машыне, паведаміў Вінаградаў. Па паўлітра з кожнай бутэлькі пайшло на экспэртызу.
У 2010 годзе пасьля прэзыдэнцкіх выбараў Паўла Вінаградава асудзілі на 4 гады пазбаўленьня волі, праваабаронцы прызналі яго палітвязьнем. 14 верасьня 2011 году ён выйшаў на волю на падставе ўказу Лукашэнкі аб памілаваньні, за ім быў устаноўлены прэвэнтыўны нагляд на 3,5 года. Некалькі гадоў таму Вінаградаў пераехаў зь Менску ў Бярэзань, дзе жыве з жонкай і дзіцем.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Апазыцыянэр на пэнсіі». Як жывуць сёньня былыя палітвязьні