У рэгіёне ўзмацняюць жорсткасьць каранавірусных абмежаваньняў: зачыняць кавярні і рэстараны (могуць працаваць на вынас), школы, нехарчовыя крамы, салёны прыгажосьці, басэйны, аўтасэрвісы, кінатэатры.
Працягнуць працаваць прадуктовыя крамы, аптэкі, шпіталі, паліклінікі, а таксама пункты вакцынацыі і экспрэс-тэставаньня на каранавірус. Грамадзкі транспарт будзе функцыянаваць у звычайным рэжыме.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каранавірус па-беларуску. Што не пакажуць па дзяржаўнай тэлевізіі. ВІДЭАЗ абмежаваньнямі працягнуць працаваць стаматалёгіі, цэнтры дзяржаўных паслуг. Тэатры і музэі можна наведваць толькі пры прад’яўленьні QR-кода аб вакцынацыі або ранейшай хваробе на COVID-19.
Тлумачачы рашэньне аб працягласьці і ступені строгасьці локдаўну, віцэ-мэр і кіраўнік маскоўскага апэратыўнага штабу барацьбы з каранавірусам Анастасія Ракава заявіла, што складаная сытуацыя не пакінула мэрыі іншага выбару. Пачаць «эпідэмічныя канікулы» ў Маскве было вырашана раней, чым у іншых рэгіёнах, для таго каб «надзейней разарваць» ланцужкі пашырэньня захворваньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Бразыліі ўхвалілі абвінавачаньні супраць прэзыдэнта за правал у барацьбе з COVID-19Частковы локдаўн таксама пачаўся ў Калінінградзкай, Растоўскай, Смаленскай абласьцях і Хакасіі. Там абмежавалі працу прадпрыемстваў і гандлёвых цэнтраў. У Хакасіі ўвялі камэнданцкі час і спынілі працу грамадзкага транспарту.
На фэдэральным узроўні пэрыяд непрацоўных дзён уводзіцца з 30 кастрычніка да 7 лістапада. Абвяшчаючы аб непрацоўных днях, Уладзімір Пуцін удакладніў, што рэгіёны могуць самастойна вызначаць тэрміны пачатку гэтага пэрыяду і яго працягласьць. Некаторыя рэгіёны вырашылі аб’явіць выходныя з пачатку гэтага тыдня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску з транспарту за ноч зьніклі абвесткі пра масачны рэжым. ФОТАУ Расеі напярэдадні зафіксавалі другі раз запар максымальную колькасьць сьмерцяў ад каранавірусу: па дадзеных на 27 кастрычніка, за суткі памерлі 1123 чалавекі. Днём раней ад ускладненьняў COVID-19 памерлі 1106 чалавек.
Усяго за суткі ў краіне выявілі 36 582 новыя выпадкі каранавірусу. Найбольшая колькасьць захворваньняў зафіксаваная ў Маскве (5789), Пецярбургу (2913), Маскоўскай (2670), Самарскай (1297) і Ніжагародзкай (783) абласьцях.
Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ