Салігорскі «Шахтар» датэрмінова стаў чэмпіёнам Беларусі ў футболе

Архіўнае фота

Салігорскі «Шахтар» 27 кастрычніка перамог 3:2 «Гомель» у перанесеным матчы 15 туру. Набраўшы 67 ачкоў, салігорскія футбалісты сталі недасягальнымі для канкурэнтаў.

Салігорскі клюб заваяваў золата другі год запар. Першы раз «Шахтар» стаў чэмпіёнам у 2005 годзе.