У Менску рыхтуецца суд над адміністратарам аднаго з тэлеграм-каналаў, прызнанага ўладамі «экстрэмісцкім». Пра суд паведамляе Сьледчы камітэт.
Абвінавачаны родам з Горадні. Канал, у якім бралі ўдзел студэнты сталічных ВНУ, ён адміністраваў са жніўня 2020 па сакавік 2021 году. Па вэрсіі СК, ён каардынаваў дзеяньні падпісантаў каналу на пратэстах у Менску ў 2020 годзе і сам удзельнічаў у пратэставых шэсьцях.
Яму прад’явілі абвінавачаньні па артыкулах «Арганізацыя групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак», і «кіраваньне экстрэмісцкім фармаваньнем». Ён пад вартай, матэрыялы справы перададзены пракурору для накіраваньня ў суд.
Па інфармацыі NEXTA, гаворка ў паведамленьні СК ідзе пра Арцёма Баярскага — аднаго з найлепшых паводле пасьпяховасьці студэнтаў хімічнага факультэту БДУ, адлічанага адтуль з палітычных прычын. Сілавікі катавалі Баярскага, змушаючы яго «прызнацца» на камэру ва ўдзеле ў пратэстах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Прачытаў амаль усё Сьвятое Пісаньне». Бацькі экс-студэнта БДУ Баярскага сустрэліся з сынам ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МУС прызнала сайт з мапай дваровых чатаў экстрэмісцкім фармаваньнем. Юрыст патлумачыў, што гэта значыць