У дасьледаваньні, апублікаваным на сайце BICC , удзельнічалі 120 уласьнікаў і кіраўнікоў фірмаў, большасьць якіх маюць статус рэзыдэнтаў Парку высокіх тэхналёгій і арыентуюцца на экспарт паслуг.
Паводле абнародаваных вынікаў, у параўнаньні з кастрычнікам 2020 году на 11% павялічылася колькасьць кампаній, якія маюць замежныя прадстаўніцтвы, і на 9% стала больш тых, хто плянуе іх адкрыць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Imaguru: больш за 20 тысяч ІТ-спэцыялістаў ужо зьехалі зь БеларусіПабольшала юрыдычных асобаў, якія падтрымліваюць ідэю разьмяшчэньня часткі работнікаў у іншых краінах: 30% ужо гэта зрабілі, 22% на этапе плянаваньня.
Пры гэтым рэспандэнты спрагназавалі, што рэлякацыя або працягнецца з той жа хуткасьцю, або ўзмоцніцца (63%). Найбольш запатрабаваныя краіны для адкрыцьця дадатковага офісу — Украіна, Польшча, Літва.
Большасьць апытаных адзначаюць стабільнасьць свайго фінансавага становішча, нягледзячы на вонкавыя фактары. Хоць і ўказвалі на праблемы ў дзелавых стасунках з кліентамі, а таксама з прыёмам плацяжоў з-за мяжы. У такой сытуацыі апынуліся 44% рэспандэнтаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ІТ-кампанію, дырэктара якой пакаралі 5 гадамі калёніі, таемна выключылі з Парку высокіх тэхналёгійТаксама вырас узровень пэсымізму ў ацэнцы бізнэс-клімату ў Беларусі: 80% рэспандэнтаў лічаць, што ўмовы для IT-сэктару пагоршацца. Найбольшыя асьцярогі выклікае рызыка адмены льготаў для ПВТ, ад чаго рэзыдэнты ня змогуць захаваць дастатковую рэнтабэльнасьць.