На Генэральнай Асамблеі ААН выступіла спэцыяльная дакладчыца арганізацыі аб правах чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн. Яна засяродзіла ўвагу на паўсюдных парушэньняў уладамі правоў жанчын, ціску на свабоду СМІ і навуковую галіну.
Анаіс Марэн заявіла, што ўлады Беларусі адмаўляюць жанчынам у шматлікіх правах і свабодах, гарантаваных міжнародным правам правоў чалавека, а жанчыны-актывісткі зазнаюць гвалтоўныя зьнікненьні, катаваньні, жорсткае абыходжаньне і нават выгнаньне.
«Некаторыя жанчыны сталі ахвярамі гвалтоўных зьнікненьняў, катаваньняў, жорсткага абыходжаньня і іншых формаў фізычнага і псыхалягічнага ціску, уключаючы пагрозу забіраньня іх дзяцей дзяржаўнымі органамі сацыяльнай абароны. Іншыя былі вымушаны пакінуць краіну ад страху рэпрэсій і адплаты», — заявіла Марэн.
Дакладчыца зазначыла, што гэта не праблема выключна 2020 году і палітычных рэпрэсій, праблема насьпявала даўно.
«Недахопы ў заканадаўстве цягам дзесяцігодзьдзяў прыводзілі да няроўнасьці, дыскрымінацыі і прабелаў у абароне ў выпадках гендарнага гвалту і злоўжываньняў. Жанчынам перашкаджаюць ва ўдзеле ў грамадзкім жыцьці як грамадзянам з актыўнай пазыцыяй з прычыны даўніх гендарных стэрэатыпаў у грамадзтве, якія дасягнулі і вярхоў дзяржавы».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Алексіевіч у ААН: «Рэжым намагаецца цалкам зьнішчыць грамадзкую супольнасьць і культурнае жыцьцё краіны»Таксама Анаіс Марэн зьвярнула ўвагу Генасамблеі на рэпрэсіі супраць журналістаў і навукоўцаў.
«Свабода СМІ дадаткова абмяжоўвалася юрыдычнымі, адміністрацыйнымі і практычнымі перашкодамі, якія падрывалі працу незалежных журналістаў і блогераў. Навукоўцы і праваабаронцы былі вымушаны пакінуць краіну ў велізарных маштабах, у той час як вінаватыя ў сур’ёзных парушэньнях правоў чалавека працягваюць дзейнічаць сьмела, не асьцерагаючыся паўстаць перад правасудзьдзем за свае злачынствы».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зьняволеным журналісткам «Белсату» завочна ўручылі Ляйпцыгскую прэмію за свабоду СМІ ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Спэцдакладчыца ААН: Не хапае слоў, каб апісаць рэпрэсіі ў Беларусі