Дзякуючы ўдзелу польскіх спэцслужбаў заблякавалі першыя міграцыйныя форумы, якія на Facebook заклікалі да незаконнай дзейнасьці, паведамляе польскі ўрад.
Супраца з адміністрацыяй сацсеткі і пасольствам ЗША прывяла да ліквідацыі груп, якія ўдзельнічалі ў кіраваньні нелегальнай міграцыі зь Беларусі ў Эўразьвяз.
Гэта першы посьпех дзеяньняў уладаў Польшчы ў блякаваньні груп у сацыяльных сетках, якія выкарыстоўваюцца для павелічэньня міграцыі ў Польшчу.
«Урад працягвае дыялёг з Facebook і амэрыканскім бокам, каб заблякаваць далейшыя гібрыдныя дзеяньні, накіраваныя супраць Польшчы», — гаворыцца ў паведамленьні прэс-сакратара міністра-каардынатара польскіх спэцслужбаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міграцыйны крызіс: у Польшчу зь Беларусі за дзень спрабавалі нелегальна трапіць 582 асобы, у Літву —120