Паводле сваякоў Аляксандра Коктыша, увечары 24 кастрычніка яму стала кепска, выклікалі хуткую дапамогу. Дзьве брыгады мэдыкаў па чарзе спрабавалі яго рэанімаваць, але безвынікова.
Аляксандар Коктыш у журналістыцы больш за 30 гадоў. Ад пачатку 1990-х працаваў загадчыкам аддзелу інфармацыі ў газэце «Звязда» і аглядальнікам у агенцтве «Інтэрфакс».
Ад 1994 году і да пачатку 2000-х — адказны за эканамічную тэматыку ў тыднёвіку «Свободные новости». Быў намесьнікам галоўнага рэдактара ў беларускім выпуску маскоўскай газэты «Труд».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Загартоўка праз прэсінг: чвэрць стагодзьдзя «Свободных новостей»Сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў, быў задзейнічаны ў працы кіроўных органаў арганізацыі.
Паралельна ў якасьці прэс-сакратара ўдзельнічаў у палітычных кампаніях Віктара Ганчара і Васіля Лявонава.
Паводле папярэдняй інфармацыі, разьвітаньне з Аляксандрам Коктышам адбудзецца 26 кастрычніка, пахаваюць яго на радзіме ў Ляхавічах побач з бацькамі і дзядамі.