У нядзелю ва Ўзбэкістане прайшлі прэзыдэнцкія выбары, падчас якіх дзейны кіраўнік дзяржавы Шаўкат Мірзіёеў практычна гарантавана будзе пераабраны на другі тэрмін, піша Голас Амэрыкі.
Прагназаваная перамога Мірзіёева дазволіць яму паглыбіць яго ў цэлым пасьпяховую кампанію рэформаў, што, верагодна, прывядзе да далейшага адкрыцьця Ўзбэкістану для зьнешняга гандлю і інвэстыцый пры захаваньні цэнтралізаванай палітычнай сыстэмы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўзбэкістане праходзяць прэзыдэнцкія выбары64-гадовы лідэр аднавіў адносіны Ўзбэкістану з Расеяй і Захадам, якія сталі нацягнутымі пры ягоным папярэдніку Ісламе Карымаве.
«Я галасаваў за Шаўката Мірзіёева, грунтуючыся на рэальнай сытуацыі, — сказаў 42-гадовы жыхар Ташкенту Ахмаджон Турдзімуродаў. — Мы бачылі, што ён зрабіў за апошнія гады, перамены прыйшлі проста нам дадому. Я не хачу казаць напышлівых слоў, але гэта факт, што мы сталі сьведкамі пазытыўных зьменаў ва ўсіх сфэрах».
Мірзіёеў таксама паслабіў абмежаваньні на рэлігійную дзейнасьць, утаймаваў магутныя службы бясьпекі і вызваліў некаторых палітычных зьняволеных, якія апынуліся за кратамі з прычыны нецярпімага стаўленьня Карымава да іншадумства.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўзбэкістане журналістам Радыё Свабода пагражаюць забойствамі і згвалтаваньняміАднак у краіне да гэтага часу не зарэгістравана ніводнай сапраўды апазыцыйнай партыі, і хоць блогеры і СМІ цяпер могуць крытыкаваць высокапастаўленых чыноўнікаў і ўздымаць вострыя пытаньні, яны ніколі не нападаюць на самога прэзыдэнта.
Чатыры іншыя кандыдаты былі вылучаныя партыямі, якія падтрымліваюць прэзыдэнта.
Мірзіёеў паабяцаў скараціць беднасьць за кошт хуткага эканамічнага росту і паступовай дэцэнтралізацыі сыстэмы прыняцьця рашэньняў, перадаўшы частку паўнамоцтваў раённым радам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Узбэкістану прызнаў рэпрэсаваных у СССР лідэраў руху басмачоў барацьбітамі за нацыянальную незалежнасьцьДа 11-ай раніцы па мясцовым часе больш за траціну выбаршчыкаў ужо прынялі ўдзел у галасаваньні, таму Цэнтральная выбарчая камісія Ўзбэкістану прызнала, што прэзыдэнцкія выбары адбыліся.
Усяго ў краіне зарэгістравана прыкладна 19,86 мільёна выбаршчыкаў.
Участкі зачыніліся а 20:00, а папярэднія вынікі выбараў чакаюцца ў панядзелак.