Галоўны санітарны лекар Беларусі назваў прычыну зьнікненьня кітайскай вакцыны Vero Cell з пунктаў вакцынацыі: ёй сталі прышчапляць цяжарных. Пра гэта першы намесьнік міністра аховы здароўя Аляксандар Тарасенка сказаў у праграме «Вопрос номер один» на тэлеканале «Беларусь 1».
Для вакцынацыі выбралі кітайскі прэпарат, бо ён ня мае проціпаказаньняў для цяжарных. Тарасенка назваў лічбу ў 4000 вакцынаваных жанчын. Наяўнасьць прышчэпкі дазволіць вакцынаваць 800 тысяч чалавек. Далей дзяржава плянуе купляць як кітайскую вакцыну, так і расейскі «Спутник V».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Чацьвёртую хвалю сустракаем, як і першую». Доктар Мартаў — пра цану хлусьніТарасенка таксама заявіў і пра новы штам каранавірусу, зарэгістраваны ў Беларусі. Размова пра «дэльта-лайт».
«У асноўным цяпер цыркулюе так званы дэльта-штам, але зь верасьня мы пачалі выяўляць хаджэньне такога штаму, як дэльта-лайт. Пакуль нейкіх адрозьненьняў не назіраем, гэтыя выпадкі адзінкавыя».
Для дэльта-штаму характэрная вялікая кантагіёзнасьць — вірус здольны хутчэй пераходзіць ад чалавека да чалавека, хапае пары хвілін знаходжаньня разам. Усё часьцей штам выяўляюць у людзей 30-39 гадоў і 40-49 гадоў.
«Мы адзначаем, што па Менску, у адрозьненьне ад іншых рэгіёнаў, у асноўным задзейнічана насельніцтва ад 18 да 29 гадоў», — сказаў галоўны санітарны лекар.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Гульня ў кальмара па-беларуску: як улады забіваюць людзей каранавірусам ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Колькі яшчэ трэба сьмерцяў, каб вы дасталі свае языкі з аднаго месца?». Дактары пра адмену масачнага рэжыму