Пра гэта паведамляе «Наша ніва».
Ужо было праведзенае абсьледаваньне тэхнічнага стану будынку, каб перайсьці да праектных работаў. Але ўзьніклі фінансавыя цяжкасьці.
«На 19 кастрычніка па дамове з „БерасьцеІнспэктам“ за выкананьне праектных работ была выстаўленая сума для аплаты на 21 811,66 рубля. Ужо сплачана 6490,39 рубля. Цяпер нам неабходна 15 321,27 рубля для закрыцьця гэтай дамовы», — пісалі гаспадары палацу 4 дні таму.
І прапанавалі ўсім ахвотным паўдзельнічаць у акцыі #мяняюкавунапалац. Ідэя простая — перавесьці на аплату работ 3 рублі, прыкладна столькі каштуе кубачак кавы.
22 кастрычніка гаспадары палацу напісалі, што грошай сабралі нават больш — 17 000 рублёў,
А сетка кавярняў Lavazza для ўсіх спонсараў падрыхтавала сюрпрыз: пакажыце на экране рахунак вашага плацяжу барысту — і ён пачастуе вас смачнай кавай!
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Грошы на беларускую школку ў Варшаве сабралі за адзін дзень