На такі крок амбасада Беларусі ў Швайцарыі пайшла пасьля скасаваньня дамовы з боку гатэлю, дзе мусіла адбывацца канцэртная праграма і месьціцца выстава.
Пра гэта паведамляе ў сваім тэлеграм-канале Беларуская Рада культуры.
Прычынай насьцярожанасьці з боку швайцарскіх арганізатараў стаў шэраг публікацый на беларускую тэму ў некалькіх мясцовых выданьнях. Аўтары матэрыялаў асудзілі арганізатараў і ў такой падкрэсьлена апалітычнай праграме імпрэзы пабачылі зьдзек з ахвяраў рэжыму.
У камэнтары для артыкулу, што выйшаў у tagesanzeiger.ch, прэзыдэнт швайцарскага прадстаўніцтва міжнароднай праваабарончай арганізацыі Libereco Ларс Бюнгер адзначыў: «Сёньня ніхто не адчувае жаданьня падарожнічаць у Беларусь».
Міжнародны фэстываль культураў Fernweh пройдзе ў Бэрне 29-31 кастрычніка пад слоганам «Вакол сьвету за тры дні».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьпявае «Купалінку», пазнае пах Менску і Берасьця. Як невідушчая швайцарка 20 гадоў пашырае беларушчыну