Расейскія ўлады абʼявілі ў вышук былога вязьня саратаўскага турэмнага шпіталя Сяргея Савельева, дзякуючы якому ў інтэрнэце зьявіліся гігабайты здымак катаваньняў у расейскіх калёніях, паведаміў Gulagu.net.
Менавіта на гэтым рэсурсе публікаваліся здабытыя Савельевым сьведчаньні.
Савельеў быў асуджаны ў Расеі за перавозку і збыт наркотыкаў, і ўжо ў калёніі пад Саратавам яго паставілі на працу сакратаром і сыстэмным адміністратарам. Ён адказваў за лякальную сетку і відэакамэры і выдаваў відэарэгістратары супрацоўнікам. Пасьля вызваленьня Савельеў скапіяваў усё, што змог, на вонкавы дыск, вывез з калёніі і перадаў заснавальніку Gulagu.net Уладзіміру Асечкіну гадзіны запісаў зьдзекаў зь вязьняў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мяне абвінавачвалі ў выдаваньні дзяржаўнай тайны». Інтэрвію айцішніка зь Беларусі, які захаваў запісы катаваньняў у расейскіх турмах24 верасьня Савельева некалькі гадзін дапытвалі ў аэрапорце Санкт-Пецярбургу наконт перасылкі відэа з катаваньнямі ў расейскіх турмах. Яму сказалі, што ў Беларусі праслухоўвалі ягоны тэлефон, чыталі мэсэнджэр і пошту. Сілавікі пагражалі яму працяглымі тэрмінамі зьняволеньня і сьмерцю ў турме.
Цяпер Сяргей Савельеў у Францыі, дзе папрасіў палітычнага прытулку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейскія спэцслужбы сачылі за інфарматарам Gulagu.net і на тэрыторыі Беларусі