«Калі ласка, насіце маскі, вакцынуйцеся тымі вакцынамі, якія ёсьць у вас у доступе. У грамадзкіх месцах трымайце дыстанцыю і, па меры магчымасьцяў, працуйце з дому. Я разумею, што ня ўсё ў вашых сілах. Але, мне здаецца, лепш сёньня надзець маску і паставіць вакцыну, чым заўтра, нягледзячы на ўсе высілкі нашых лекараў, выявіць, што ложка-месцаў у шпіталі больш няма. Беражыце сябе і сваіх блізкіх».
22 кастрычніка, пасьля заяваў Аляксандра Лукашэнкі, Міністэрства аховы здароўя Беларусі ўнесла зьмены ў Санітарныя нормы і правілы, зьвязаныя з COVID-19. Цяпер зь іх цалкам выключылі пункт 41¹, які абавязваў людзей насіць маскі і трымаць дыстанцыю ва ўстановах, арганізацыях і грамадзкім транспарце. Абавязковы масачны рэжым пратрымаўся 9 дзён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Якія захады супраць COVID-19 дзейнічаюць у Беларусі і суседніх краінах. Інфаграфіка ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Колькі яшчэ трэба сьмерцяў, каб вы дасталі свае языкі з аднаго месца?». Дактары пра адмену масачнага рэжыму ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Гульня ў кальмара па-беларуску: як улады забіваюць людзей каранавірусам