Інвэстыцыйная кампанія «Энэрга-Оіл-Інвэст», якую зьвязваюць зь бізнэсам сям’і Аляксея Алексіна, цяпер перайменаваная ў «Грантло».
Інфармацыя пра гэта зьмешчаная ў Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў Міністэрства юстыцыі, зьвяртае ўвагу «Ежедневник».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Алексін, Гуцэрыеў, Зайцаў, Цяцерын. Што за набліжаныя да Лукашэнкі бізнэсоўцы падпалі пад санкцыіЯк пазначана ў дзяржаўным рэгістры, перайменаваньне адбылося ў верасьні гэтага году, прычына ня ўказваецца. З публічных дадзеных вынікае, што ў студзені гэтага году кампанія таксама ўносіла зьмены ва ўстаноўчыя дакумэнты.
Сёлета ў санкцыйныя сьпісы ЗША і Эўразьвязу трапілі кампаніі, зьвязаныя зь бізнэсам Аляксея Алексіна: сыстэма маніторынгу міжнародных транзытных перавозак «Белнафтагаз», а таксама апэратар тытунёвага рынку і «Інтэр Табака» (уключна зь сеткай шапікаў «Табакерка»).
«Энэрга-Оіл» фармальна пакуль не пад санкцыямі, але можа апынуцца ў новым пакеце. Праз «Энэрга-Оіл-Інвэст» Аляксей і Іна Алексіны да сьнежня 2020 году кантралявалі 24,99% долю ў IT-кампаніі «Сінэзіс». У гэтым месяцы ў сувязі з увядзеньнем у дачыненьні да «Сінэзіс» санкцый з боку Эўразьвязу «Энэрга-Оіл-Інвэст» выйшла зь яе капіталу.
Зьмены адбыліся таксама ў капітале самой «Энэрга-Оіл-Інвэст» і яшчэ ў некалькіх сямейных бізнэсах. Алексіны-старэйшыя перапісалі свае долі на сыноў Віталя і Дзьмітрыя: цяпер ім належыць па 50% у кампаніі «Грантло».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Алігарх Алексін больш не «нацыянальны гарант» аплаты мытаРаней кампаніі «Энэрга-Оіл» і «Інтэр Табака» выйшлі зь ліку заснавальнікаў камэрцыйнага МТБанку, якім таксама валодае сям’я Аляксея Алексіна.