Лічбу ў 4164 літоўскія гуманітарныя візы беларусам паведамляе «Белсат» са спасылкай на зьвесткі, атрыманыя з аддзелу стратэгічных камунікацыяў МУС Літвы.
Гуманітарныя візы для беларусаў Літва пачала выдаваць пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году. Іх могуць атрымаць тыя, хто пацярпеў ад рэпрэсіяў і каму ў Беларусі пагражае палітычны перасьлед.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 110 тысяч візаў толькі ў Польшчу і Літву. Колькі беларусаў зьехалі з краіны за годСа жніўня мінулага году Польшча выдала беларусам 12 тысяч гуманітарных візаў, якія дазваляюць працаваць у краіне. Улады Латвіі далі беларусам 834 дазволы на ўезд праз экстраардынарныя гуманітарныя ўмовы.
Паводле памежнай службы Ўкраіны, са жніўня мінулага году мяжу перасеклі 100 тысяч беларусаў. Гэта ня значыць, што ўсе гэтыя людзі засталіся жыць ва Ўкраіне.
У Дзяржаўную міграцыйную службу Ўкраіны зьвярнуліся 64 грамадзяніны Беларусі, каб атрымаць ад украінскай дзяржавы статус уцекача або дадатковую абарону.