«МэтаБеларусь» — незалежнае экспэртнае аб’яднаньне лічбавых грамадзянскіх ініцыятыў беларусаў усяго сьвету. Фундацыя грунтуецца на агульным бачаньні новай Беларусі — незалежнага самакіраванага грамадзтва, якое:
- выкарыстоўвае лічбавыя тэхналёгіі ў якасьці непадкупнага памочніка, арыентаванага на чалавека, а не прыбытак або ўладу;
- абараняе кожнага канкрэтнага чалавека і ягоную ўласнасьць;
- спрыяе максымальнай рэалізацыі людзкога патэнцыялу;
- забясьпечвае людзей усім неабходным перад пагрозамі лякальных і глябальных выклікаў.
Місія Беларускага лiчбавага руху
Гэта калябарацыя грамадзянскіх ініцыятыў у лічбавай прасторы дзеля таго, каб дасягнуць унівэрсальнага разуменьня і гатовасьці грамадзянскай супольнасьці да лічбавага кіраваньня падзеямі ў Беларусі (рэфэрэндум, фармаваньне ўстаноўчага сходу, вядзеньне перамоваў па перадачы ўлады, уплыў на дзейных палітыкаў і г.д.).
Але каб грамадзтва змагло пасьпяхова паставіць і вырашыць свае задачы, яна мусіць спачатку:
- сфармаваць агульную мову для камунікацыі паміж сабой;
- самавызначыцца на аснове салідарнай базы;
- сфармуляваць выразную праблему грамадзтва;
- знайсьці спосаб вырашэньня праблемы і вырашыць супярэчнасьці.
Мэты арганізацыйнага сходу
Цягам 22–24 кастрычніка пройдзе першы арганізацыйны сход для грамадзянскіх ініцыятыў, НКА, бізнэсу і ўсіх грамадзян Беларусі, якія хочуць зьмяніць жыцьцё ў сваёй краіне да лепшага. Кожны можа стаць сузаснавальнікам Беларускага лічбавага руху. Рэгістрацыя ініцыятывы па спасылцы на фармуляр.
Імпрэза праводзіцца ў інтэрактыўным фармаце цыклю гульняў. Першая прыступка — гэта пачатковы ўзровень працы з інструмэнтамі зьмястоўнай камунікацыі. Задача — сфармуляваць агульнае разуменьне, што такое грамадзянская супольнасьць, як фармуюцца працэсы супрацоўніцтва і адбываецца аб’яднаньне розных сілаў на лічбавай аснове (гульня праходзіць на плятформах Zoom і blr.by, неабходна атрымаць вэрыфікацыю з дапамогай Мэта-ID).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Кібэрпартызаны» атрымалі пашпартныя дадзеныя і фота ЎСІХ беларусаў. Фактчэк «Настоящего времени» і інтэрвію з хакераміДля тых, каму цікава суправаджаць працэс без актыўнага ўдзелу ў ім, ёсьць магчымасьць далучыцца ў якасьці назіральнікаў (вэрыфікацыя не абавязковая, неабходна толькі стварыць пашпарт на плятформе id.meta-belarus.org/).
Гульню праводзіць група фасылітатараў-экспэртаў, якія будуць дапамагаць камандам весьці рэй і спраўляцца з узьніклымі супярэчнасьцямі і цяжкасьцямі.
Праз гульню да надзённай практыкі
Па выніках сходу будзе сфармаваны арганізацыйны пратакол, а 24 кастрычніка адбудзецца онлайн прэс-канфэрэнцыя па выніках сходу ў Zoom з прадстаўнікамі каманды падтрымкі і назіральнай рады. Запіс канфэрэнцыі таксама будзе даступны на YouTube-канале.
Сход праходзіць на онлайн-плятформе blr.one, а таксама ў інфармацыйных каналах супольнасьці МэтаБеларусь ў Телеgram, Facebook або LinkedIn.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка даў параду чыноўнікам наконт інфармацыйнай бясьпекі: «Пішыце ад рукі і складайце ў шуфляду»Арганізацыйны сход накіраваны на тое, каб даць людзям інструмэнты і магчымасьць прыйсьці да калектыўнага пагадненьня ў любым пытаньні. На перакананьне ініцыятараў, гэта самы важны элемэнт для фармаваньня грамадзянскай супольнасьці. Прапанаваны фармат дае магчымасьць бясьпечна камунікаваць і вырашаць супярэчнасьці.
Расклад працы арганізацыйнага сходу ТУТ.